21.02.2024
21 лютага- Дзень роднай мовы

На працягу апошніх гадоў 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не менш, эксперты лічаць, што беларуская мова апошнім часам стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.

  Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш як жыло!
Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
                                                                             Янка Купала