25.11.25
"Скарбы народнай мудрасці" Сямейная гасцёўня

Кожны чалавек ужо с маленства павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, мову, культуру.

Выхоўваць сапраўднага беларуса-патрыёта–цікавая і клапатлівая праца, дзе трэба прытрымлівацца прынцыпу “ад малога да вялікага”. Любоў да Радзімы сладаецца з простага–павагі да сваіх продкаў і блізкіх, сваёй сям’і, свайго народа і навакольнай прыроды; выхаваць жаданне берагчы яе і спрыяць таму, каб наша краіна квітнела і прыгажэла.

Вялікая роля ў выхаванні грамадзяніна і патрыёта належыць вам, паважаныя бацькі.